20 красавіка 2026 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Станіслававіча Дубянецкага (1966–2020), гісторыка, пісьменніка, паэта, публіцыста, культуролага
Эдуард Станіслававіч Дубянецкі нарадзіўся 20 красавіка 1966 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі (1940–2022) — беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст, у 1960-я гг. працаваў настаўнікам матэматыкі Чудзінскай сярэдняй школы. Эдуард скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1988).
10 снежня 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Каско (1951), паэта, празаіка, лаўрэата Літаратурных прэмій імя А. Куляшова і імя У. Калесніка
Аляксандр Канстанцінавіч Касконарадзіўся 10 снежня 1951 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і.Бацька, Канстанцін Рыгоравіч, лічыўся сярод вяскоўцаў майстрам на ўсе рукі. Маці, КсеніяВасільеўна, працавала ў мясцовым калгасе трактарысткай.
21 чэрвеня 2014 г. – 150 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (1864–1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, правадзейнага члена Інбелкульта
21 чэрвеня 1864 года ў беднай сялянскай сям’і Сержпутоўскіх, якая жыла ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Слуцкі раён Мінскай вобласці) нарадзіўся хлопчык Алесь. Яму было каля сямі месяцаў, калі бацьці пераехалі на Ганцаўшчыну, на хутар паблізу вёскі Пярэвалакі (цяпер у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).
25 мая 2012 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Сымонавіча) Купрэева (1937–2004), пісьменніка
Купрэеў Мікалай Сымонавіч – самабытны беларускі пісьменнік, паэт.